Краязнаўчая канферэнцыя "Бацькаўшчына"

ПАВАЖАНЫЯ АМАТАРЫ ГІСТОРЫІ РОДНАГА КРАЮ!
22 снежня 2020 года Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем сумесна з кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА будзе праводзіцца чарговая краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”, прысвечаная Году малой радзімы.
У гэтым годзе канферэнцыя атрымала статус рэспубліканскай, таму пашырылася тэматыка навуковых даследаванняў:
1. Гісторыя БДСГА, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі.
2. Гісторыя, археалогія, этнаграфія і літаратурныя традыцыі Горацкага краю.
3. Праблемы захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
4. Месца і роля нацыянальнай гісторыі і культуры ў навучальна-выхаваўчым працэсе.
5. Беларуская вёска: асобы, гісторыя, сучаснасць, традыцыі.
У навуковай канферэнцыі могуць прымаць удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк горада і раена, настаўнікі агульна-адукацыйных школ і ўсе тыя, хто цікавіцца гісторыяй сваёй малой радзімы.
Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 снежня накіраваць матэрыялы ў электронным выглядзе па адрасах: musej@tut.by (гісторыка-этнаграфічны музей) або istoria_gorki@mail.ru (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА).
Патрабаванні да публікацыі: аб’ём 2-3 поўныя старонкі (фармат А5, арыентацыя – кніжная, тэкставы рэдактар Microsoft Office Word 2007 або найбольш ранні, палі: злева – 2,0, справа – 2,0, зверху – 2,2, знізу – 2,6, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, шрыфт – Times New Roman – 10 pt, табліца (пры наяўнасці) – 8 pt, літаратура – 8 pt. Спіс літаратуры: не меньш двух крыніц, афармленне па патрабаваннях ВАК.
Тэлефоны для даведак: 48819 (музей), 79769 (кафедра).
Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік тэзісаў.
Аргкамітэт

1013